Свята лялькі прайшло ў Індуры

Свята лялькі прайшло ў Індуры

23 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося Свята беларускай лялькі "Лялька ў карагодзе жыцця".

Госці мелі магчымасць упершыню ўбачыць спектакль Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, інтэрактыўна-тэатралізаванае шоу роставых лялек, канцэрт Індурскага центра культуры і наведаць майстар-класы.

Упершыню была прадстаўлена новая экспазіцыя "Лялькі-берагіні".

Свята прайшло ў цёплай атмасферы і аб'яднала шматлікіх прыхільнікаў ад старэйшых да малодшых людзей. Усе жадаючыя могуць працягнуць свята і наведаўшы новую экспазіцыю ў музеі лялькі.

свята лялек   свята лялек

свята лялек   свята лялек

свята лялек