“Свята лялькі”

“Свята лялькі”

25 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося брэндавае мерапрыемства - “Свята лялькі”!
У файе гасцей мерапрыемства сустрэла лялька “Жаданніца”.
На сцэне адбылося тэатралізаванае шоў ад узорнай студыі роставых лялек “Яркий праздник для всех”, шоў фокусніка Дзмітрыя Філатава, майстар-клас па твістынгу ад Алены Мінчук.
Запрошаныя госці свята - майстры з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу правялі майстар-клас па вырабе абярэгавых і саламяных лялек.
Марыя Пекша - кіраўнік гуртка па вырабе лялек Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу зрабіла падарунак музею лялькі - інтэр’ерную ляльку "Берагіня", якая заняла сваё пачэснае месца ў нашым музеі.

lalka